Камень на магіле ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе застаўся бяз герба паўстаньня Каліноўскага.
Тэлеграм-канал «Спадчына» заўважыў, што хтосьці зацёр герб паўстанцаў, куды ўваходзяць анёл, польскі белы арол і вялікалітоўская «Пагоня».
Ксёндз Адам Фалькоўскі быў расстраляны расейскімі царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 году ў Лідзе ля дарогі на Крупы, дзе і пахаваны. Уся віна сьвятара складалася з таго, што ён зачытаў маніфэст паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстаньні.
Вандалізм на месцы пахаваньня сьвятара ўжо быў раней: спачатку камяні вакол магілы раскідвала царская паліцыя, у 1940 годзе крыж зьнішчылі савецкія ўлады. З тымі крыжамі, што ставілі самі людзі ў 90-я, упарта змагаліся мясцовыя чыноўнікі.
У 2010-м з дазволу ўладаў крыжы замянілі на камень, цяпер камусьці не спадабаўся і ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высьветлілася, якая арганізацыя дэмантавала памятны знак паўстанцам на чыгуначным вакзале Горадні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На гістфаку БДУ зьнішчылі пано з выявай Кастуся Каліноўскага. ФОТА