Ілан Маск, уладальнік кампаніяў Tesla, SpaceX і Х (былы Twitter), адказаў у Х на просьбу карыстальніка даць прагноз на 2024 год.
Карыстальнік спытаўся: «Ці можам мы проста мець нармальны год у 2024? Хіба мы не заслугоўваем гэтага пасьля 4 гадоў варʼяцтва?»
На гэта Маск адказаў: «2024 год будзе яшчэ больш варʼяцкі, вось мой прагноз».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле індэксу мільярдэраў агенцтва Bloomberg, самы багаты чалавек на Зямлі — Ілан МаскПаводле індэксу мільярдэраў, складзенага агенцтвам Bloomberg, летась Маск быў самым багатым чалавекам на плянэце, яго багацьце складала 229 мільярдаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прагнозы Financial Times: Украіна, Трамп, Блізкі Ўсход, Х (Twitter), сьпёкаГазэта Financial Times у прагнозе на 2024 год прадказала крах сацыяльнай сеткі Х, якою валодае Маск.