Паводле апошніх зьвестак, у Японіі ў выніку землятрусу загінулі прынамсі 48 чалавек. Аб гэтым паведамляе Kyodo з спасылкай на мясцовыя ўлады.
Землятрус магнітудай 7,6 бала адбыўся 1 студзеня на паўвостраве Нота ў прэфэктуры Ісікава і ў прылеглых раёнах цэнтральнай Японіі. Ён прывёў да моцных разбурэньняў і пажараў у горадзе Вадзіма ў прэфэктуры Ісікава. Падземныя штуршкі і абломкі ўскладняюць правядзеньне выратавальных апэрацыяў. Паводле ўладаў Ісікавы, 20 з 48 ахвяр былі зарэгістраваны ў Судзу, 19 — у Вадзіме, пяць — у Нанао.
Разбурэньні таксама былі зафіксаваныя ў прэфэктурах Ніігата, Тояма, Фукуі і Гіфу.
Улады Японіі аб’явілі для ўсяго заходняга ўзьбярэжжа краіны пагрозу цунамі, аднак скасавалі раніцай 2 студзеня.
Таксама пагроза цунамі была абвешчаная ў расейскім Уладзівастоку, Хабараўскім краі і на востраве Сахалін.