На 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля) вырас афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за 2023 год. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз курсаў цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022-га і 31 сьнежня 2023 году.
На першым месцы ў росьце курсу даляра ЗША — Расея: 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
У сьнежні курс амэрыканскай валюты ў Беларусі вырас на 2,02%, другое месца пасьля Ўкраіны (+4,42%).
У суседняй зь Беларусьсю Польшчы курс даляра зьнізіўся за год на 10,60% (з 4,4018 да 3,9350 злотага).
Па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР у росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%), у 2021 годзе — чацьвёртае месца сярод краін, дзе даляр патаньнеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца ў падаражэньні (+22,59%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вырасьце камуналка, падатак на першую кватэру і працоўны стаж. Што яшчэ зьменіцца ў Беларусі з 1 студзеня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайна, выбары і імітацыя выбараў, пашпарты Новай Беларусі: прагнозы беларускіх экспэртаў на 2024 год