Пра гэта піша Euronews.
Ці былі грэблівыя заявы такіх знакамітасьцяў, як Тэйлар Сьвіфт, Сэлена Гомэс і Кім Кардаш’ян на адрас Украіны? Аказваецца, не было.
Гэта новая тактыка, якая выкарыстоўваецца акаўнтамі для распаўсюджваньня прарасейскай прапаганды ў сацыяльных сетках, на фоне поўнамаштабнага ўварваньня Крамля ва Ўкраіну.
«Засмучае тое, як Украіна выкарыстоўвае нашу дапамогу. Хтосьці павінен сурʼёзна пакласьці гэтаму канец», — гэтыя словы на францускай і нямецкай разьмешчаныя побач з фатаграфіяй зорнага футбаліста Крыштыяну Раналду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дурылі беларусаў у 2023. Асноўныя трэнды. Відэа«Я хачу спытаць, чаму першая лэдзі Ўкраіны Алена Зяленская купляе ўпрыгожаньні Cartier на 1 мільён даляраў, калі яе муж просіць у ЗША грошай на вайну», — абвяшчае іншая «цытата», прыпісаная амэрыканскай вядучай ток-шоў Опры Ўінфры, а таксама актору Дуэйну «Скале» Джонсану.
Хоць на першы погляд гэтыя паведамленьні могуць здацца праўдападобнымі, яны — частка больш маштабнай дэзынфармацыйнай кампаніі Крамля.
Мэта? Стварыць уражаньне, што нават знакамітасьці выступаюць на баку Масквы, крытыкуючы Кіеў, піша Euronews.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледаваньне: Як Крэмль стварае на базе «Укантакце» «забойцу youtube»Паводле дадзеных AntiBot4Navalny — групы інтэрнэт-расьсьледавальнікаў, якая адсочвае расейскія апэрацыі ўплыву за мяжой, — для прапагандысцкай кампаніі былі абраныя больш за 75 знакамітасьцяў.
У справаздачы яны пішуць, што гэтыя фальшывыя цытаты былі разьмешчаныя ботамі Doppelganger (па-нямецку — двайнік), «адной з найбуйнейшых і найбольш дзейных пракрамлёўскіх кампаній уплыву з 2017 году». Лічыцца, што гэтыя робаты зьвязаныя з расейскай вайсковай выведкай ГРУ, сьцьвярджаюць расьсьледавальнікі з AntiBot4Navalny.
Паводле іх, выяўленыя акаўнты ў сацсетках, якія прасоўвалі гэтыя сайты-двайнікі пару месяцаў таму, — тыя ж самыя, якія цяпер накіроўваюць карыстальнікаў на сайты, наўпрост зьвязаныя з расейскім вайсковым шпіёнскім агенцтвам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Gaslighting — ангельскае «Слова году» паводле вэрсіі слоўніка Merriam-Webster. Што яно азначаеЯк жа працуе кампанія Doppelganger? Сайты вядучых міжнародных СМІ клануюцца для распаўсюджваньня антыўкраінскага парадку дня.
А паколькі гэтыя падробленыя сайты выглядаюць гэтаксама, як і сапраўдныя, некаторыя карыстальнікі сацсетак трапляюцца на вуду і ў выніку дзеляцца падробленым артыкулам, лічачы яго сапраўдным.
Так адбылося ў чэрвені 2023 году, калі былі кланаваныя некалькі вядучых францускіх і нямецкіх газэтных сайтаў. Паводле дадзеных францускіх уладаў, гэтыя сайты-двайнікі распаўсюджвалі ў асноўным антыўкраінскі кантэнт.
Зусім нядаўна кампанія Doppelganger перайшла да новай цэлі: вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Агульная тэма — распаўсюджваньне меркаваньня, што фінансавая падтрымка, якая паступае ад заходніх дзяржаваў, была перанакіраваная з Украіны на Ізраіль, і што Ўкраіна хутка страціць усю вайсковую і фінансавую падтрымку Захаду.
Хоць кампанія па стварэньні двайнікоў вядзецца ўжо даўно, выкарыстаньне фальшывых цытатаў знакамітасьцяў стала новай тактыкай, якая паказвае, наколькі настойліва пракрамлёўскія акаўнты працягваюць спрабаваць дыскрэдытаваць Украіну, піша Euronews.