Надвор’е ў Беларусі на Новы год вызначыць вецер з Заходняй Эўропы. Пра гэта паведамляе сайт pogoda.by.
30 сьнежня—1 студзеня надворʼе ў Беларусі будуць вызначаць атмасфэрныя франты, якія перасоўваюцца з Заходняй Эўропы — піша партал.
У суботу і нядзелю чакаецца воблачнае надворʼе, на большай частцы краіны выпадуць ападкі — дождж і мокры сьнег. Тэмпэратура паветра 30 сьнежня — мінімальная ўначы +1 — +6°С, максымальная ўдзень +3 — +9°С, у нядзелю ўначы −2 — +4°С, удзень 0 — +6°С.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якое надвор’е будзе ў Беларусі ў сьвяточныя дні1 студзеня ў паўночных раёнах Беларусі адабʼецца ўплыў больш халоднага паветра, якое распаўсюджваецца са Скандынавіі. Тэмпэратура паветра ўначы складзе −5 — +2°С, удзень — ад −4°С на поўначы да +5°С на поўдні краіны.