Сілавікі затрымалі жыхара Шумілінскага раёну, ён адмовіўся публічна «каяцца»

Сілавікі Віцебскай вобласьці зрабілі справаздачу аб затрыманьні жыхара вёскі Мікалаева Шумілінскага раёну. Але зьняць пад прымусам відэа з так званымі выбачэньнямі і шкадаваньнямі ня здолелі.

Пра гэта паведамляе партал «Люстэрка».

«Свае дзеяньні ў сетцы Інтэрнэт я адмаўляюся камэнтаваць», — кажа мужчына на відэа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі: «Яны патрабуюць сьпісы ўсіх кліентаў»

«Цяпер „маўчун“ адкажа па законе, за распаўсюджваньне матэрыялаў з экстрэмісцкіх памыйніц і адсутнасьць інтэрнэт-гігіены, а бліжэйшыя сьвяты яму запомняцца надоўга, бо для яго праваахоўнікі падрыхтавалі „падарункі“», — такім камэнтаром яны суправадзілі навіну аб ягоным затрыманьні.

Паводле інфармацыі выданьня «Медиазона», мужчыну завуць Арцём Кабылкоў.

Відэа пад прымусам сілавікоў сталі распаўсюджанай практыкай рэжыму Лукашэнкі.