Украіна пачала расьсьледаваньне пасьля публікацыі відэа з расстрэлам украінскіх ваеннапалонных

Украіна пачала расьсьледаваньне па справе аб ваенных злачынствах у сувязі зь меркаваным пакараньнем расейскімі вайскоўцамі трох украінскіх ваеннапалонных, паведаміла 27 сьнежня Генпракуратура Ўкраіны.

Паводле афіцыйных асобаў, інцыдэнт адбыўся ў сьнежні непадалёк ад вёскі Рабаціна на паўднёвым усходзе Запароскай вобласьці Ўкраіны і быў зьняты на відэа, якое распаўсюдзілі ў Інтэрнэце.

«Яшчэ адзін выпадак грубага парушэньня краінай-агрэсарам міжнароднага гуманітарнага права ў галіне абыходжаньня з ваеннапалоннымі», — адзначаецца ў заяве Генпракуратуры Ўкраіны.

Гэта ўжо другое абвінавачаньне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расеі за апошні месяц.

3 сьнежня Ўкраіна абвінаваціла Расею ў зьдзяйсьненьні ваеннага злачынства пасьля таго, як у сацыяльных сетках зьявіўся яшчэ адзін відэазапіс, на якім некалькі расейскіх вайскоўцаў расстрэльваюць двух вайскоўцаў, якія выйшлі з бліндажу пад рулямі аўтаматаў і здаліся ў палон.

У сакавіку 2020 году зьявіўся відэазапіс, на якім палонны ўкраінскі вайсковец быў застрэлены пасьля таго, як ён усклікнуў «Слава Ўкраіне!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўзброеных сілах Украіны пацьвердзілі сапраўднасьць відэа расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў