Сваякам загінулых у ДТЗ пад Смалявічамі выплацяць звыш 2,5 млн рублёў кампэнсацыі.
Менскі абласны суд скончыў разгляд справы аб кампэнсацыях сем’ям ахвяр аўтакатастрофы, што адбылася сёлета 20 лютага ў Менскай вобласьці на 9 кілямэтры аўтадарогі Р-69 (Смалявічы — Шацак).
Тады пры лабавым сутыкненьні самазвалу з маршруткай Смалявічы — Менск загінулі 13 чалавек — кіроўца і пасажыры маршруткі. Кіроўцу самазвалу МАЗ асудзілі на 7 гадоў турмы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць ахвяр аварыі ў Смалявіцкім раёне вырасла да 13 чалавек
Сваякі загінулых падалі больш за 60 пазоваў на суму ад 20 тысяч да 100 тысяч рублёў. Прэтэнзіі выстаўлялі «Менаблаўтатрансу», якому належаў самазвал, і транспартнай кампаніі «Сінкевіч», уласьніцы маршрутнага таксі. Суд пастанавіў спагнаць зь іх у салідарным парадку кампэнсацыю на агульную суму ў 2 530 000 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З пачатку году ў Беларусі канфіскавалі больш за 100 маршрутак у «нядобрасумленных» перавозчыкаў