56-гадовы падазраваны, у стане алкагольнага апʼяненьня, нанёс некалькі ўдараў нажом у вобласьць галавы і грудной клеткі 45-гадоваму калегу, паведамляе СУ СК Расеі па Кіраўскай вобласьці.
Па вэрсіі сьледзтва, 24 сьнежня на тэрыторыі Шабалінскага раёну па фэдэральнай аўтадарозе Кастрама — Шар’я — Кіраў — Перм у мікрааўтобусе праяжджалі, вяртаючыся з камандзіроўкі, грамадзяне Беларусі.
У адзін момант паміж двума мужчынамі адбыўся слоўны канфлікт з асабістай непрыязі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні СУ СК Расеі па Кіраўскай вобласьці.
У выніку канфлікту 56-гадовы падазраваны, будучы ў стане алькагольнага апʼяненьня, нанёс некалькі ўдараў нажом у вобласьць галавы і грудной клеткі 45-гадоваму калегу. Апошняму своечасова аказалі мэдычную дапамогу.
Падазраванага затрымалі. Вырашаецца пытаньне аб абраньні ў дачыненьні да яго меры стрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праскі стралок. Што вядома пра нападніка, які ўчыніў бойню ва ўнівэрсытэце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітвязень Кабанаў: «У Магілёўскай турме зьняволены забіў міліцэйскага правакатара»