Раней у гэтым месяцы Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) ухваліў удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў, якія кваліфікуюцца ў сваім відзе спорту на Алімпіядзе 2024 года ў якасьці нэўтральных спартоўцаў без сьцягоў, эмблемаў і гімнаў.
FEI з мінулага года забараніла расейскім і беларускім спартоўцам удзельнічаць у сваіх мерапрыемствах.
«Паколькі расейскія і беларускія спартоўцы не ўдзельнічалі ў спаборніцтвах FEI з 2 сакавіка 2022 года, прадстаўнікі гэтых краін ня будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе», — гаворыцца ў заяве FEI.
Меры, якія забараняюць удзел спартоўцаў з Расеі і Беларусі, застануцца ў сіле і ў наступным годзе, заявілі ў FEI.
«Ніводнае мерапрыемства FEI, арганізаванае ў Расеі і Беларусі, ня можа быць уключана ў каляндар FEI на 2024 год», — адзначаецца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі спартоўцы з актыўнай антываеннай пазыцыяй могуць удзельнічаць у Алімпіядзе» — Аляксандар Апейкін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША падтрымліваюць удзел расейцаў і беларусаў у Алімпіядзе ў якасьці «нэўтральных спартоўцаў» — Белы дом