Карыстальнікі, якія заходзяць на старонку прэсавай сакратаркі Лукашэнкі, бачаць прапанову да блізкіх дзяліцца ўспамінамі пра яе.
«Сьветлая памяць Наташы Эйсмант. Мы спадзяемся, што профіль Наташы стане месцам, дзе сябры і блізкія змогуць дзяліцца ўспамінамі аб ёй», — гаворыцца ў паведамленьні, заўважыла Наша Ніва.
Так Фэйсбук пераводзіць старонку памерлага карыстальніка ў рэжым «мэмарыялізацыі».
Пазьней на той жа самай старонцы зьмянілася прозьвішча. Натальля Кірсанава - тэлевізыйны псэўданім, пад якім яна працавала да таго, як стала прэсавай сакратаркай Лукашэнкі.
Сама Натальля Эйсмант цяпер, імаверна, знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды прыляцеў з візытам Лукашэнка.
У 2021 годзе Фэйсбук ужо «хаваў» Эйсмант.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стужкі — гэта ж другасна. Нам патрэбныя галовы». Кібэрпартызаны апублікавалі меркаваную размову Эйсмант і Балабы