У аднаго з аўтамабіляў вырвала задні мост.
Позна вечарам 24 сьнежня 46-гадовы кіроўца «Сітраэна» не саступіў дарогу «Таёце».
Падрабязнасьці «Мінскай праўдзе» перадала старшы інспэктар аддзяленьня па агітацыі і прапагандзе аддзелу ДАІ Барысаўскага РУУС Ірына Юрдакул.
У выніку сутыкненьня двух легкавікоў у францускага аўто вырвала задні мост, а пасажыр машыны загінуў на месцы ДТЗ.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беластоку вынесьлі прысуд дзяўчыне, якая зьбіла на пераходзе 6-гадовага хлопчыка зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваякі загінулых у маршрутцы пад Смалявічамі патрабуюць да 100 тысяч рублёў кампэнсацыі