Ужо сёньня: Вернікі бальшыні хрысьціянскіх цэркваў сьвяткуюць Божае Нараджэньне

Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 25 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дата дня

Каталіцкія, грэка-каталіцкія, пратэстанцкія, а таксама значная частка праваслаўных вернікаў сьвяткуюць Божае Нараджэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваслаўныя ўкраінцы ўпершыню будуць сьвяткаваць Каляды 25 сьнежня

Гэты дзень у гісторыі

336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальнае засьведчанае сьвяткаваньне Калядаў.

800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі.

Каранацыя Карла Вялікага

1741 — Андэрс Цэльсіюс вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры.

1979 — пачатак уводу савецкіх войскаў у Афганістан.

1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі Алены.

Апошняя прамова Никалае Чащшэску, Бухарэс, 21 сьнежня 1989

1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР.

У гэты дзень нарадзіліся

1885 — Вячаслаў Селях-Качанскі, сьпявак, тэатральны дзеяч, пэдагог, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША.

1891 — Уладзіслава Луцэвіч, беларуская літаратуразнаўца, стваральніца музэю Янкі Купалы, жонка Янкі Купалы.

Уладзіслава Луцэвіч і Янка Купала, 1916

1972 — Віталь Сіліцкі, палітоляг, удзельнік нацыянальнадэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Віталь Сіліцкі

У памяці

1938 — Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік і драматург.

Карэл Чапэк

1977 — Чарлі Чаплін, ангельскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар.

Чарлі Чаплін у фільме «Вялікі дыктатар»