Выданьне «Новая газета Европа» са спасылкай на відавочцы падзей піша, што да 11 вечара ў суботу ў бары ўжо амаль не засталося наведнікаў, акрамя журналістаў. У гэты момант дзьверы ва ўстанову адчыніў мужчына і кінуў пад ногі людзям навучальную гранату РГД-5. Яе выбух аглушыў некалькіх чалавек. Паводле латвійскай паліцыі, параненых не было.
Мужчына зьбег на чорнай BMW, журналісты змаглі зафіксаваць нумар аўтамабіля. Пазьней паліцыя Латвіі затрымала дваіх падазраваных у падрыве гранаты на вечарынцы.
«Інфармацыя, якую мае паліцыя, паказвае, што матывам аднаго з затрыманых, хутчэй за ўсё, стаў асабісты канфлікт у бары, і на гэты момант нішто не паказвае, што інцыдэнт быў зьвязаны з прысутнасьцю ў гэтым месцы журналістаў», — гаворыцца ў паведамленьні латвійскай паліцыі ў сацыяльнай сетцы Х (былы Твітэр).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Латвіі ініцыяваў стварэньне міжнароднага цэнтру для вяртаньня незаконна вывезеных у Беларусь і Расею ўкраінскіх дзяцейПра асобы нападнікаў нічога не вядома. Распачалі крымінальную справу аб хуліганстве.
Супрацоўнікі Бі-бі-сі лічаць, што напад зьвязаны зь іх прафэсійнай дзейнасьцю. Маскоўскае бюро і супрацоўнікі выданьня былі вымушаны пакінуць Расею пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Латвіі паабяцала дабудаваць сухапутную частку загароды на мяжы зь Беларусьсю да Новага году