У Беларусі 24 сьнежня ўдзень будзе да +3°С, паведамляе pogoda.by.
Паводле сыноптыкаў, 24 сьнежня будзе воблачна, удзень з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі сьнег, мокры сьнег. Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны да парывістага, ноччу месцамі па захадзе моцны парывісты. Тэмпэратура паветра мінімальная ноччу 0 -5°С, максымальная днём −2 +3°С, паведамляе pogoda.by.
25 сьнежня будзе воблачна з праясьненьнямі. Часам ападкі (сьнег, які будзе пераходзіць у дождж). У асобных раёнах слабая мяцеліца, галалёд, ноччу і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпэратура паветра ноччу 0. −6°С, днём ад +1°С па паўночным усходзе да +9°С па паўднёвым захадзе.
26 сьнежня будзе воблачна, ноччу з праясьненьнямі. Часам ападкі (мокры сьнег, дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты, ноччу месцамі, днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпэратура паветра ноччу −3 +3°С, па паўднёвым захадзе да +5°С, днём ад +1°С па поўначы да +9°С па поўдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няпраўда, усе стараюцца чысьціць». На беларусаў падаюць глыбы лёду, а што гавораць улады?