Пад санкцыі Ўкраіны трапіла беларуская кампанія, рэзыдэнт ПВТ

Уладзімір Зяленскі

23 сьнежня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі па рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны увёў санкцыі супраць асобаў і кампаній, якія якія шкодзяць інтарэсам Украіны.

Сярод 51 чалавека, якія апынуліся пад санкцыямі, акрамя расейцаў, ёсць таксама людзі, якія маюць яшчэ і грамадзянства Ўкраіны, Латвіі, Кіпру і Вялікай Брытаніі.

Санкцыі таксама ўвялі супраць 134 кампаній — у асноўным з тэрыторыі Расеі, але ёсьць і ТАА «Аўтадэль ГАЗ», якое працуе ў Крыме. Пераважная большасьць кампаній паходзяць з тэрыторыі РФ, але таксама ёсьць і тыя, што працуюць на акупаванай тэрыторыі Ўкраіны — у Крыме.

Пад санкцыі трапіла і адна беларуская кампанія — таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Масштабныя рашэньні». Супраць яе санкцыі ўвялі тэрмінам на 5 гадоў. Кампаніі заблякуюць актывы, цалкам спыняць правядзеньне ёй гандлёвых апэрацый на тэрыторыі краіны, а таксама транзыт рэсурсаў, палётаў і перавозак праз тэрыторыю Украіны, заблякуюць вывад капіталаў за межы Украіны, анулююць ці прыпыняць дзеяньне ліцэнзій і іншых дазволаў на працу і інш.

Мяркуючы па інфармацыі на іх сайце, кампанія зьяўляецца чальцом ПВТ і займаецца распрацоўкай сыстэм электроннага дакумэнтазвароту і электронных сховішчаў дадзеных для розных сэктараў эканомікі. Напрыклад, яны распрацавалі сыстэму электроннага дакумэнтазвароту «ТЫТУЛ».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія памежнікі паказалі, як працягваюць умацоўваць мяжу зь Беларусьсю. ВІДЭА