Сярод іншага закон прадугледжвае выдзяленьне 11,5 мільярдаў даляраў на стрымліваньне Кітаю ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама 800 мільёнаў даляраў на дапамогу Ўкраіне ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.
Як адзначае CNN, закон падаўжае ініцыятыву садзейнічаньня бясьпекі Ўкраіны да канца 2026 году, што дазваляе вылучыць Кіеву 300 мільёнаў даляраў на праграму ў фінансавым годзе, які заканчваецца 30 верасьня 2024 году, і ў наступным.
Іншы бюджэтны транш у памеры 106 мільярдаў даляраў, які Байдэн запрасіў у Кангрэсу ў кастрычніку, усё яшчэ ня ўхвалены. Гэты пакет уключае 61 мільярд даляраў на ваенную дапамогу Ўкраіне і 14 мільярдаў — на падтрымку Ізраілю. Рэспубліканцы настойваюць на ўзмацненьні аховы межаў у абмен на сваю ўхвалу дапамогі іншым краінам. Раней адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна неаднаразова адзначала, што ўжо выдзеленыя грошы на падтрымку Ўкраіны практычна скончыліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс ЗША вернецца да пытаньня дапамогі Ўкраіне толькі ў студзені 2024 году