Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Пастара зьліквідаванай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў Сьледчы камітэт. Пра гэта стала вядома з допісу Ірыны Ганчарэнкі ў Facebook.
Вярхоўны суд 12 сьнежня прыняў рашэньне аб ліквідацыі Царквы «Новае жыцьцё». Да гэтага Ганчарэнку неаднаразова затрымлівалі, яму прызначалі штрафы і «суткі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галадоўкі, суды і малітвы. Гісторыя царквы «Новае жыцьцё», якая змагалася за існаваньне некалькі дзесяцігодзьдзяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі людзей, якія выкладалі польскую мову і дапамагалі з атрыманьнем «карты паляка»