Як паведамляе Белсат, у відэа, зьнятым пад прымусам, якое паказалі праўладныя тэлеграм-каналы, фігуруюць пяць чалавек (трое мужчынаў і дзьве жанчыны).
Некаторыя зь іх — выкладчыкі польскай мовы, якія рыхтавалі людзей да іспыту на атрыманьне «карты паляка». Некаторыя аказвалі паслугі па дапамозе ў рэгістрацыі на атрыманьне гэтай карты. Двое мужчынаў заяўляюць яшчэ і пра свой удзел у пратэстах-2020. У змантаваным ГУБАЗіКам роліку фігуруе таксама дырэктар ТАА «Белтурыст Polska». Ці працягвае функцыянаваць гэтая фірма — невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскамоўны пратэст. Рэпэтытары расказваюць, як беларусы пасьля 2020 году кінуліся вывучаць польскуюАдна са школаў польскай мовы, якая трапіла пад перасьлед, — менская школа PolskiPro. Цяпер сацсеткі школы выдаленыя, сайт не працуе, а зь дзьвярэй зьнялі шыльду.
«Наша ніва» піша, што, імаверна, затрымалі дырэктара школы Вадзіма Сьвістунова. ГУБАЗіК выклаў на свае каналы фота зь ім у офісе школы.
Школа PolskiPro вучыць усіх ахвотных польскай мове і мае шмат праграмаў — як для дзяцей, гэтак і для дарослых. Працуе яна з 2011 году, а сайт polskipro.by быў адкрыты ўвесну 2016 году.