Бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, блогер, адзін з стваральнікаў палку «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў тлумачыць, чаму ён вырашыў абірацца ў Каардынацыйную Раду і чаму
лічыць гэтую структуру вельмі важнай.
Пракоп’еў выказвае крытычныя ацэнкі што да цяперашняга лідэрства ў дэмакратычных сілах Беларусі, задае пытаньне Сьвятлане Ціханоўскай і тлумачыць, чаму ня варта пераймацца наконт канфіскаванай у Беларусі маёмасьці і «завочных расстрэлаў».
Глядзіце размову на відэа

Вадзім Пракоп'еў, Валер Сахашчык, Андрэй Ягораў падчас сустрэчы зь беларускай дыяспарай
- Былы бізнэсовец, а цяпер палітычны актывіст і грамадзкі дзяяч Вадзім Пракоп’еў у лістападзе заявіў пра намер ісьці ў палітыку і абірацца ў новы склад Каардынацыйнай рады. Раней ён разам з прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валерам Сахашчыкам і сьпікерам Каардынацыйнай рады Андрэем Ягоравым зрабіў турнэ па беларускіх дыяспарах пад агульнай назвай «Што рабіць дзеля вольнай Беларусі».
- Пракоп’еў — адзін з стваральнікаў палку «Пагоня» ва Ўкраіне, аўтар і вядучы блогу на Youtube-канале «Радыё Гаага».
- У чэрвені сёлета суд у Менску завочна прыгаварыў Вадзіма Пракопʼева да 25 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб «тэрарызьме». Цяпер у Менску адбываецца чарговы завочны працэс над былым менскім рэстаратарам.