Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Віцебскі раённы суд 6 сьнежня прызначыў 38-гадоваму бацьку траіх дзяцей Сяргею Зайцаву 1,5 года калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) за «абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).
Такі прысуд вынес Міхаіл Зубеня. У справе адбылося чатыры судовыя паседжаньні.
Паводле вэрсіі абвінавачаньня, Зайцаў, знаходзячыся на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, у Telegram-канале, які прызнаны «экстрэмісцкім», разьмясьціў для агульнага прагляду тэкст, які зьмяшчае нэгатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады. Таксама абвінавачаны пакінуў аналягічную абразу іншага прадстаўніка ўлады і на тэрыторыі Віцебскага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 20 сьнежня: 57-гадовай жанчыне прысудзілі 1,5 года калёніі за «абразу Лукашэнкі»