Рашэньні зьявіліся ў банку судовых рашэньняў, піша Hrodna.Life.
Як правіла, мэдыкаў па арт. 19.11 КаАП штрафавалі на 10-30 базавых велічыняў (370-1100 рублёў). У некаторых таксама канфіскавалі тэлефоны. Аднаго мэдыка арыштавалі на трое сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Напрыклад, лекара-нэанатоляга, маці малалетняга дзіцяці, за падпіску ў Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічыняў (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Нэўрахірурга за падпіску на экстрэмісцкі кантэнт «Укантакце» аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (925 рублёў).
Таксама судзілі трох мэдссёстраў, лекара, лекара-тэрапэўта, супрацоўніцу БХМД. Судзілі за падпіскі «Укантакце», Facebook і Instagram, рэпосты ў «Одноклассниках», падпіскі на Zerkalo.io і «Официальная группа Хартыя’97», а таксама за захоўваньне «візуальнай экстрэмісцкай прадукцыі».
Таксама аштрафавалі выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага мэдунівэрсытэта і дыякана царквы «Сьвятло міру» Дзяніса Камягіна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі з палітычных прычын асудзілі мінімум 35 мэдыкаў, — «Вясна»- У Беларусі ад пачатку прэзыдэнцкай перадвыбарнай кампаніі 2020 году ў крымінальных палітычных справах асудзілі мінімум 35 мэдыкаў. Пятнаццаць зь іх цяпер у зьняволеньні.
- Паводле зьвестак «Вясны», дзясяткі мэдыкаў прайшлі праз затрыманьні, суды і адміністрацыйныя арышты ў «нечалавечых умовах» у беларускіх СІЗА. Шмат каго зь іх затрымлівалі проста на працоўных месцах і судзілі за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі», «несанкцыянаванае пікетаваньне» ці за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў незалежных СМІ.
- У выніку шматлікіх лекараў звальняюць за іх палітычныя перакананьні, а зь некаторымі проста не падаўжаюць кантрактаў. З гэтай прычыны ў Беларусі назіраецца недахоп мэдычных спэцыялістаў: па стане на 11 лістапада ў краіне бракуе 4825 лекараў.