Жанчыну перадпэнсійнага ўзросту асудзілі за камэнтары пра Лукашэнку і «зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў»
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 14 сьнежня асудзілі Ірыну Санкоўскую паводле арт. 370 КК («Зьдзек з дзяржаўных сымбаляў»), ч. 1 арт. 368 КК («Абраза Лукашэнкі»), арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляюць праваабаронцы. Судзьдзя Марыя Аліфярук прызначыла Ірыне 1 год і 6 месяцаў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўцам выступіў памочнік пракурора Глеб Мельнікаў.
Ірыну абвінавацілі ў тым, што яна пакінула камэнтары ў тэлеграм-чаце пра Лукашэнку і Юрыя Караева, якія суд палічыў абразьлівымі. Таксама жанчына апублікавала выяву чырвона-зялёнага сьцяга, на фоне якога была выяўлена нацысцкая свастыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 19 сьнежня: швачак з «Элемы» затрымалі за белыя і чырвоныя стужкі; 5 гадоў калёніі за данаты палку КаліноўскагаАйцішніку з-пад Ліды пагражае да 15 гадоў турмы за «здраду дзяржаве»
Суд над Аляксеем Навагродскім пачаўся 18 сьнежня 2023 у Горадзенскім абласным судзе, піша «Наша ніва».
Справа закрытая і сутнасьць яе невядомая. Аляксею пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўленьня волі па артыкуле 356 КК РБ «Здрада дзяржаве».
Аляксею Навагродзкаму 38 гадоў, ён доўгі час жыў у Нямеччыне, але вярнуўся ў Беларусь.
Аляксею Навагродзкаму 38 гадоў. Аляксей да падзей 2020-га выехаў за мяжу — вядома, што на 2015- год ён жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў пра сябе, што жыве ў Нямеччыне, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON.
Невядома, калі яго затрымалі ў Беларусі, але ў апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы Укантакце 29 сьнежня 2022-га, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 сьнежня: Затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасьці дронаў