Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Гомельскім абласным судзе 18 сьнежня ў закрытым рэжыме разглядаюць крымінальную справу супраць Людмілы Ганчарэнкі паводле арт. 358-1 КК («Агентурная дзейнасьць»), паведамляюць праваабаронцы.
Першае судовае пасяджэньне адбылося там жа 5 сьнежня.
Справу разглядае судзьдзя Яўген Шаршнёў, вядомы вынясеньнем палітычна матываваных прысудаў.
Іншыя дэталі справы і суду невядомыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 сьнежня: Затрымалі заснавальніка кампаній па вытворчасьці дронаў