Паліцыянты затрымалі ў польскім Гданьску двух грамадзян Украіны і беларуску. Іх абвінавачваюць у незаконным абароце наркотыкаў, паведамляе беларуская рэдакцыя Польскага Радыё.
Удзел у незаконным абароце наркотыкаў у асабліва буйным памеры караецца ў Польшчы пазбаўленьнем волі на тэрмін да 12 гадоў.
Гданьскія паліцыянты затрымалі двух грамадзян Украіны і беларуску, якім будзе выстаўленае абвінавачаньне ў незаконным абароце наркотыкаў. Больш за 3 кіляграмы наркатычнага рэчыва знайшлі ў аўтамабілі, у якім яны ехалі, і ў іх кватэры. Суд прызначыў ім часовы арышт. Усім траім пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
«Паліцыянты затрымалі двух грамадзян Украіны ва ўзросьце 25 гадоў і 24-гадовую беларуску, якія будуць прыцягнутыя да адказнасьці за ўдзел у незаконным абароце наркотыкаў у вялікім памеры», — паведаміла ў панядзелак прэс-афіцэр гданьскай паліцыі Магдалена Ціска.
Яна патлумачыла, што затрыманьне адбылося ў мінулую сераду. «Падчас патруляваньня ў раёне вуліцыы Бялградзкай у Гданьску паліцыянты заўважылі аўтамабіль Audi A4, кіроўца якога раптоўна перастроіўся ў іншую паласу руху», — паведаміла яна. Пасьля спыненьня аўтамабіля і кантролю кіроўца і пасажыры паводзілі сябе нэрвова. «Паліцыя заўважыла, што ў аддзяленьні дзьвярэй кіроўцы была вялікая колькасьць пакетаў са струнным замком», — сказала Ціска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я сядзеў і плакаў». Ігар Банцэр пра затрыманьне, кайданкі, дыягназ і стаўленьне да яго польскіх службаў«Канфіскаваныя наркатычныя і псыхатропныя рэчывы накіраваныя на экспэртызу, якая па папярэднім заключэньні толькі ў дачыненьні да некаторых з гэтых рэчываў вызначыла, што паліцыя канфіскавала значную партыю наркотыкаў у выглядзе 600 порцый марыхуаны, гашышу, какаіну і клефэдрону, а таксама больш за 200 псыхатропных таблетак», — паведаміла Ціска.
Яна дадала, што астатнія рэчывы пакуль правяраюцца экспэртамі і неўзабаве яны дадуць яшчэ адно заключэньне аб колькасьці наркатычных рэчываў.
Пракурор выставіў зламысьнікам абвінавачаньне ва ўдзеле ў незаконным абароце наркатычных сродкаў у значным аб’ёме. У пятніцу суд пастанавіў, што бліжэйшыя месяцы падазраваныя правядуць пад вартай.
«Паліцыянты затрымалі двух 25-гадовых украінцаў і 24-гадовую беларуску, якія будуць прыцягнутыя да адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў», — распавяла прэс-афіцэр паліцыі Магдалена Ціска.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусам з дазволам на жыхарства ў Польшчы спрасьцілі атрыманьне польскіх праязных дакумэнтаўПрадстаўніца полькай паліцыі патлумачыла, што затрыманне адбылося ў мінулую сераду. Падчас патрулявання паліцыянты заўважылі Audi A4, кіроўца якога раптоўна перабудаваўся ў іншую паласу руху. Калі аўто спынілі, вадзіцель і пасажыры паводзілі сябе нервова. Паліцыянты заўважылі, што ў аддзяленні дзвярэй кіроўцы знаходзіцца шмат пакетаў.
Паводле яе слоў, падчас надгляду аўтамабіля і кватэры затрыманых паліцыянты знайшлі і канфіскавалі каля 3 кг розных відаў наркотыкаў. Сярод іх 600 порцый марыхуаны, гашышу, какаіну, а таксама больш за 200 псіхатропных таблетак.
Пракурор прад’явіў затрыманым абвінавачанне ў незаконным абароце наркотыкаў у буйным памеры. За гэтае злачынства прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў.