«Медиазона» паведаміла, што ў рэестры Расфінманіторынгу каля імя Акуніна стаіць зорачка, якая азначае, што супраць пісьменьніка маглі завесьці справу аб тэрарызьме. Да гэтага інфармацыі пра адкрыцьцё крымінальнай справы супраць яго не было.
Пазьней сёньня стала вядома, што супраць пісьменьніка заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб дыскрэдытацыі расейскай арміі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на інфармаваную крыніцу. Сьцьвярджаецца, што справу распачалі на мінулым тыдні, а Акунін будзе аб’яўлены ў вышук.
Раней паведамлялася, што адно з найбуйнейшых расейскіх выдавецтваў АСТ заявіла аб рашэньні прыпыніць выпуск і распаўсюджваньне кніг Барыса Акуніна і Дзьмітрыя Быкава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прыпынілі выпуск і распаўсюд кніг Акуніна і Быкава за іх антываенную пазыцыю14 сьнежня дэпутат Дзярждумы Андрэй Гурулёў заявіў, што Акуніна трэба «зьнішчыць» за яго словы пра расейскіх вайскоўцаў.
«Хто такі Акунін? Вораг! І мы ўжо пра гэта казалі, што вораг павінен быць зьнішчаны. Я ня ведаю, калі мы да гэтага прыйдзем, што незалежна ад таго, дзе ён знаходзіцца — тут, за мяжой, яшчэ неяк — чалавек, які жадае паразы сваёй краіне па поўнай праграме, які жадае забойства расейскага чалавека, ён павінен быць зьнішчаны», — заявіў дэпутат.
У кастрычніку гэтага году з афішаў расейскіх тэатраў, у якіх ішлі спэктаклі аўтарства Акуніна, прыбралі яго імя. Кнігі «замежнага агента» Барыса Акуніна раней забаранілі ставіць на бачнае месца ў Маскоўскім доме кнігі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мы сталі «сильно похожи друг на друга». Адкрыты ліст да Барыса АкунінаБарыс Акунін быў сярод дзясяткаў расейскіх дзеячоў культуры, якія асудзілі поўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну. 24 лютага ў сваім Фэйсбуку ён заявіў, што пачалася новая страшная эпоха.
«Я да самага канца ня мог паверыць, што Пуцін пачне гэтую абсурдную вайну — і памыліўся. Я заўсёды верыў, што ў рэшце рэшт пераможа розум — і памыліўся. Перамагло вар’яцтва», — напісаў ён.
У 2014 годзе Акунін зьехаў з Расеі ў Вялікую Брытанію.