Камуністы Барнаула назвалі новы цэнтар «культурна-гістарычнай пляцоўкай», мэтай якой будзе «захаваньне гісторыі і памяці», а таксама паабяцалі «па-сталінску разабрацца» з так званымі «іншаагентамі» і прыхільнікамі Барыса Ельцына і Аляксея Навальнага.
Галоўным экспанатам цэнтру стаў двухсоткіляграмовы бюст Сталіна, які ў 2017 годзе адкапалі ў лесе.
У ліпені аналягічны «Сталін-Цэнтар» з ініцыятывы прадстаўнікоў КПРФ пачалі будаваць у Ніжагародзкай вобласьці.
Пры Пуціну ўсталявалі 95 з 110 помнікаў Сталіну, якія стаяць цяпер у грамадзкіх месцах Расеі, паказалі падлікі праекту «Можем объяснить». Тэмпы ўзьвядзеньня помнікаў Сталіну падвоіліся пасьля анэксіі Расеяй украінскага Крыму ў 2014 годзе.
Статуі Сталіна нярэдка зьяўляюцца на месцы пахаваньня ахвяр савецкіх рэпрэсій. Так, у кастрычніку 2023 году на мэмарыяльным комплексе «Меднае» ў Цьвярской вобласьці паставілі бюсты Ёсіфа Сталіна, Уладзіміра Леніна, Міхаіла Калініна і Фэлікса Дзяржынскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе»: Адкуль узяўся мэм «Минские финны идут на финские мины». Восем пытаньняў пра беларусаў на савецка-фінскай вайне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забытыя ахвяры. Што здараецца, калі тэрор становіцца часткай дзяржаўнай ідэалёгіі