Ва Ўкраіне расьсьледуюць крымінальную справу, якую завялі па факце раненьня вайскоўцам Узброеных сіл Ўкраіны, грамадзянінам Беларусі, свайго ўкраінскага калегі.
Як стала вядома Свабодзе, надзвычайнае здарэньне адбылося 4 сьнежня ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласьці, які застаецца адным з найбольш складаных кірункаў баявых дзеяньняў.
4 сьнежня прыкладна а 8-й гадзіне вечара ў часовай дысьлякацыі адной з вайсковых частак Узброеных сіл Украіны беларус, які служыць стралком, стрэліў з аўтамата Калашнікава, трапіўшы ў жывот іншага вайскоўца. Грамадзянства пацярпелага не ўдакладняюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нанесла масіраваны ўдар па Ўкраіне, бомба трапіла ў цэнтар пераліваньня крыві ў Купянскім раёне. Ёсьць загінулыяЗдарэньне расьсьледуюць паводле ч. 1 артыкулу 414 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, якое прывяло да цялесных пашкоджаньняў пацярпелага або стварыла небясьпеку для навакольля. Гэтае правапарушэньне караецца службовым абмежаваньнем або трыманьнем у дысцыплінарным батальёне цягам двух гадоў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Справу расьсьледуе ўпраўленьне Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў у Харкаўскай вобласьці (яго перамясьцілі ў Палтаву. — РС).
Вядома, што вайсковец атрымаў скразное раненьне ў жывот. На месца здарэньня ў той жа дзень накіравалі выканаўцу абавязкаў сьледчага Купянскага раённага аддзяленьня паліцыі, які агледзеў месца здарэньня і сабраў усе неабходныя рэчавыя доказы. Пацярпелага эвакуавалі зь месца здарэньня для аказаньня мэдычнай дапамогі. Ягоны стан невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка: Расея перайшла да «маштабных нападаў» на ўкраінскую энэргетыку