У БДУІР у 2024 годзе плянуюць пачаць набор на новыя спэцыяльнасьці. Аб гэтым БелТА расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш.
«Мы рэагуем у тым ліку на рынак працы, на запыты, якія ідуць цяпер, — падвышэньне патрабаваньняў кваліфікацыі», — сказаў Вадзім Богуш.
Сярод новых спэцыяльнасьцяў рэктар назваў мікраэлектроніку, яе будуць даваць у бесьперапыннай адукацыйнай праграме. Распрацавана таксама новая спэцыяльнасьць электроннае машынабудаваньне. «Яны ўключаны ў клясыфікатар, і неўзабаве Міністэрства адукацыі вынесе ўжо канчатковае рашэньне аб гэтых спэцыяльнасьцях і мы ўнясём іх у парадкі прыёму. Мы плянуем ужо ў 2024 годзе ажыцьцяўляць набор на гэтыя спэцыяльнасьці», — дадаў рэктар БДУІР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВНУ выставілі новыя цэны за навучаньне. Наколькі яны ўзрасьлі?