Больш за 60 мігрантаў патанулі ла берагоў Лібіі

Выратаваньне мігрантаў на берагоў Лібіі. Кастрычнік 2023

Усяго за 2023 год ахвярамі караблекрушэньняў у рэгіёне сталі больш за 2200 мігрантаў.

Не менш за 61 чалавек загінулі пры караблекрушэнні каля берагоў Лівіі, піша AP. Лодка, на якой мігранты спрабавалі даплыць у Эўропу, была перапоўненая і перакулілася. Як паведаміла Міжнародная арганізацыя па міграцыі (IOM), усяго на судне знаходзілася як мінімум 86 чалавек, многія зь іх — дзеці.

У IOM удакладнілі, што большасьць пасажыраў былі выхадцамі з Нігерыі, Гамбіі і іншых краін Афрыкі. Вядома аб 25 тых, хто выжыў, — яны зараз знаходзяцца ў цэнтры часовага ўтрыманьня ў Лібіі, ім надаюць мэдыцынскую дапамогу.

Ведамства выказала заклапочанасьць у сувязі з рэгулярнымі катастрофамі, якія датычацца мігрантаў. Грамадзяне краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу спрабуюць перасячы Міжземнае мора на лодках і катэрах, часта не абсталяваных ратавальнымі сродкамі, каб дасягнуць берагоў эўрапейскіх краін — у асноўным Італіі і Грэцыі. Перапоўненыя лодкі часта церпяць крушэньні, якія цягнуць за сабою чалавечыя ахвяры. У ліпені гэтага года пры крушэньні судна з мігрантамі ля берагоў Грэцыі загінулі сотні пасажыраў — пераважна грамадзяне Пакістана. Раней у тым жа месяцы пры аналягічным крушэньні патанулі 79 чалавек. Усяго за 2023 год, удакладняе IOM, ахвярамі караблекрушэньняў у рэгіёне сталі больш за 2200 мігрантаў.

Па зьвестках агенцтва ААН па справах бежанцаў, у 2023 годзе праз Лівію і Туніс у Эўропу па Міжземным моры прыбылі больш за 153 тысячы шукальнікаў прытулку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катастрафічная паводка ў Лібіі: тысячы ахвяраў. ФОТА