Улады Беларусі хочуць увесьці чарговыя зьмены ў справе выезду за мяжу. Што на гэты раз

Чыноўнікі маюць намер у 2024 годзе адрэдагаваць законы аб выканаўчым вядзеньні. Як чакаецца, адпаведны законапраект павінен паступіць у парлямэнт у кастрычніку наступнага году.

Як піша «Зеркало», некаторыя падрабязнасьці гэтых плянаў сталі вядомыя з абгрунтаваньняў да законапраекту, што падрыхтаваў Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў.

Чыноўнікі, сярод іншага, хочуць пашырыць кампэтэнцыі судовага выканаўцы — у частцы магчымасьці прыняцьця ім дадатковых мер для рэалізацыі выканаўчых дакумэнтаў. Гаворка ідзе пра перадачу з кампэтэнцыі судоў у кампэтэнцыю судовых выканаўцаў паўнамоцтваў часова абмяжоўваць правы даўжнікоў на выезд зь Беларусі — як фізычных, так і юрыдычных асоб. Для гэтага будзе скарэктаваны Кодэкс грамадзянскага судаводзтва Беларусі.

Акрамя таго, прадугледжваецца пашырэньне спосабаў і магчымасьцей выкананьня патрабаваньняў выканаўчых дакумэнтаў. Гэта хочуць зрабіць у тым ліку за кошт увядзеньня магчымасьці абарачэньня спагнаньня на адзінае жылое памяшканьне даўжніка з наступным прадстаўленьнем яму іншага жылога памяшканьня, па агульнай плошчы меншага за яго жылое памяшканьня і (або) саступае яму па сваіх спажывецкіх якасьцях. Пры гэтым будзе прадугледжана, як плянуецца, выплата цаны адчужанага жылога памяшканьня за вылікам цаны жыльля, якое перадаецца ва ўласнасьць, а таксама затрат на адчужэньне жыльля і сум на пагашэньне запазычанасьці ў рамках выканаўчага вядзеньня справы.

Таксама судовым выканаўцам хочуць надаць паўнамоцтвы па часовым абмежаваньні права на вываз за межы Беларусі транспартнага сродку, які належыць даўжніку.

Таксама чыноўнікі маюць намер увесьці парадак паведамленьня бакоў выканаўчай вытворчасьці аб завядзеньні выканаўчай вытворчасьці, аб выкліку да судовага выканаўцы і іншых захадах з дапамогай інфармацыйных тэхналёгій. Але што гэта за тэхналёгіі, не тлумачыцца.

Таксама ўлады хочуць дабіцца выключэньня асобных працэсуальных фармальнасьцяў. Напрыклад, у сувязі з наяўнасьцю электроннага ўзаемадзеяньня паміж органамі прымусовага выкананьня і Нацыянальным банкам плянуецца выключыць накіраваньне банкам пастаноў аб прыпыненьні апэрацый па рахунках, аб арышце грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на рахунках, аб разьмеркаваньні спагнаных сродкаў.

Каб увесьці гэтыя зьмены, чыноўнікі пры неабходнасьці маюць намер сдкарэктаваць законы «Аб выканаўчай вытворчасьці», «Аб судовых выканаўцах» і некаторыя іншыя.

У лістападзе 2023 году Савет міністра Беларусі прыняў пастанову пра працэдуру афармленьня выезду для сталага пражываньня за мяжуПастанова гаворыць аб тым, што паўналетні грамадзянін пры намеры выехаць на сталае жыхарства за мяжу цяпер мусіць падаць адпаведную заяву пра жаданьне выехаць і неабходныя дакумэнты ў аддзел грамадзянства і міграцыі. Заяву і дакумэнты ад імя непаўналетніх падае законны прадстаўнік.

Чыноўнікі ў 3-дзённы тэрмін пасьля атрыманьня дакумэнтаў адправяць неабходныя запыты наконт магчымых запазычанасьцяў. Сярод іх:

  • аб выкананьні падатковых абавязаньняў;
  • аб спыненьні дзейнасьці індывідуальнага прадпрымальніка;
  • аб наяўнасьці згоды вайсковага камісарыяту (у дачыненьні прызыўнікоў і грамадзян ва ўзросьце 18-27 гадоў, якія знаходзяцца ў запасе);
  • аб выкананьні алімэнтных абавязаньняў;
  • аб зьвестках пра кампэнсацыю расходаў, якія дзяржава панесла на ўтрыманьне дзяцей (у дачыненьні да абавязаных асоб).