Былому палітвязьню Плескацэвічу прысудзілі 3 гады калёніі за нанясеньне надпісаў на грамадзкія будынкі

Аляксандар Плескацэвіч, архіўнае фота

Плескацэвіча абвінавацілі ў злосным хуліганстве (частка 2 артыкула 339 КК) і рэабілітацыі нацызму (частка 1 артыкула 130-1 КК), паведамляе прэс-служба суду. Былы палівязень не прызнаў віны.

Аляксандра Плескацэвіча абвінавацілі ў нанясеньні надпісаў і свастык на сьцяне фэльчарска-акушэрскага пункту, крамы, а таксама на апоры ЛЭП. Берасьцейскія праваабаронцы пісалі, што зь лютага па чэрвень 2023 году на будынках зьяўляліся зробленыя вугалем надпісы: «Сьмерць лукашыстам», «Слава фюрару», «Нашы героі Адольф Гітлер, Сьцяпан Бандэра», «Адплата», «Імя мне легіён».

Суд прысудзіў абвінавачанаму 3 гады калёніі за злоснае хуліганства (частка 2 артыкула 339 КК) і рэабілітацыю нацызму (частка 1 артыкула 130-1 КК).

У судзе Плескацэвіч не прызнаў віны.

Гэта ўжо другая яго крымінальная справа з 2020 году, паведамляе «Вясна». Пасьля вызваленьня Плескацэвіча затрымлівалі ў адміністрацыйнай справе і арыштоўвалі на 10 дзён за тое, што ён з 16 па 27 лютага нанёс на сем вокнаў і фасад дома «бел-чырвона-белую сымболіку».

У студзені 2021 года Аляксандра Плескацэвіча асудзілі на два гады хіміі за хуліганства (артыкул 339 КК), бо расфарбаваў чырвонай і белай фарбай дом і слупы ў сваёй вёсцы, а на адным са слупоў таксама пакінуў надпіс «Сьвета, я вас люблю».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 сьнежня: магілёўскага блогера Сабалеўскага арыштавалі на 10 дзён; экс-палітвязьня Плескацэвіча зноў асудзілі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 7 сьнежня: «Сьвета, я вас люблю!». 2 гады хіміі за прызнаньне ў любові да Ціханоўскай