Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 14 сьнежня прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» групу грамадзян, «аб’яднаных пад агульнай назвай „Беларускі добраахвотніцкі корпус“» (БДК), як вынікае з абноўленага сьпісу на сайце МУС.
Ведамства пералічыла шэраг асобаў, як сьцьвярджаецца, датычных да БДК. Гэта Радзівон Батулін, Ігар Янкоў і Андрэй Трацэўскі. У пераліку таксама фігуруюць рэсурсы «экстрэмісцкага фармаваньня» — тэлеграм-каналы, боты, старонкі ў YouTube і рахунак для ахвяраваньняў у адным з украінскіх банкаў.
Беларускі добраахвотніцкі корпус — створанае ў канцы 2022 году абʼяднаньне беларускіх добраахвотнікаў, што ваююць на баку Ўкраіны. Яно зьявілася на хвалі незадаволенасьці часткі байцоў палітызацыяй добраахвотніцкіх сілаў беларусаў ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі беларускіх добраахвотнікаў ваюе ва Ўкраіне і дзе. Абноўлены гайд па ўсіх фармаваньняхШто вядома пра Беларускі добраахвотніцкі корпус
Колькасьць каля 70 чалавек. Узьнік у сьнежні 2022 году. Пра ўтварэньне БДК заявілі камандзір батальёну «Тэрор» Радзівон «Гена» Батулін, а таксама ваяры Ігар «Янкі» Янкоў і Андрэй «Бясьсьмертны» Трацэўскі. Сваімі мэтамі ваяры заявілі «дэакупацыю Беларусі і Ўкраіны». Кіраўнікі БДК вядомыя сваімі даволі правымі поглядамі.
БДК удзельнічае ў сумесных апэрацыях з Расейскім добраахвотніцкім корпусам. У студзені 2023 году ўдзельнічалі ў начным рэйдзе ў Новую Кахоўку, калі Радзівон Батулін атрымаў цяжкае раненьне, а ўкраінскі ваяр «Тэрору» Руслан «Русік» Абломаў загінуў. У сваім тэлеграм-канале сябры БДК намякалі, што бралі ўдзел у баях на тэрыторыі Расеі, калі ў Белгарадзкую вобласьць зайшоў Расейскі добраахвотніцкі корпус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Многія страты на вайне — ад чалавечых памылак». Гутарка з намесьнікам камандзіра батальёну «Літвін» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зноў зьбіраюся на фронт». Вялікая размова зь Дзянісам Урбановічам