Паводле МЗС, ён быў у сьпісе людзей, «знаходжаньне якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь непажаданае». Ці зьменіцца гэта цяпер?
Лідэр памяркоўна-лібэральнай «Грамадзянскай кааліцыі» замяніў на пасадзе прэмʼер-міністара Матэвуша Маравецкага з партыі «Права і справядлівасьць». Якой была палітыка ўраду Маравецкага адносна Беларусі? І чаго чакаць ад новага ўраду?
На гэтыя пытаньні адказвае журналіст польскага выданьня «Rzeczpospolita» Руслан Шошын.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце.
«Урад Маравецкага падтрымліваў беларускія ініцыятывы. Перадусім «Белсат», але і іншае. Калі б не падтрымка польскага ўраду, то большасьць беларускіх ініцыятываў перастала б існаваць. Гэта і культурніцкія, і палітычныя арганізацыі. Пазыцыя была адназначная: падтрымліваць дэмакратыю і не падтрымліваць Лукашэнку. Але было па-рознаму і гэта была вялікая геапалітычная гульня». – кажа Шошын.
Напярэдадні выбараў у Польшчы Лукашэнка і яго прапагандысты заўважалі, што прыход Туска да ўлады ў Варшаве можа пазытыўна паўплываць на адносіны Беларусі і Польшчы. На што спадзяецца Менск і ці ёсьць для гэтага падстава?
«У Менску ня вельмі разумеюць унутраную сытуацыю ў Польшчы, сытуацыю ў Эўропе. Лукашэнку нехта кладзе на стол справаздачы, каб спадабацца. Гэта павярхоўнае разуменьне. Нікому ў Польшчы, ува ўрадзе Туска, не патрэбная дыктатура Лукашэнкі. Гэта Лукашэнку трэба шукаць магчымасьці і варыянты, каб неяк выходзіць з багны, у якую ён загнаў краіну ў апошнія два гады», — лічыць Руслан Шошын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сем фактаў з жыцьця новага-старога прэм’ера Польшчы Дональда Туска, якому забаранялі ўезд у Беларусь