У Баранавіцкай гарадзкой лякарні № 1 на вуліцы Горкага пасьля рамонту запрацаваў апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ).
Ён зламаўся яшчэ ў пачатку траўня, піша баранавіцкая дзяржаўная газэта «Наш край».
«Цяпер ён адноўлены і, паводле інфармацыі намесьніка галоўнага доктара ў тэхніцы цэнтральнай паліклінікі Васіля Гаркавага, мэдыкі пачалі прымаць пацыентаў для абсьледаваньня на МРТ», — адзначае выданьне.
Гэта ня першы такі выпадак у Беларусі, піша «Белсат». Падобная сытуацыя была ў Маладэчне. Тады прадстаўнік «Мэдтэхнацэнтру» расказаў, што ў Беларусі праблема з камплектнымі часткамі для такіх апаратаў кампаніі Siemens. У сьнежні ў Ляхавіцкім раёне запрацаваў кампутарны тамограф, які зламаўся ў верасьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына ў пагонах. Чаму прызначэньне сілавіка ў кіраўніцтва РНПЦ — гэта знак бяды ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы дакладна ведаем, хто замовіў». Заснавальнік «Новага зроку» пра пазбаўленьне клінікі ліцэнзіі і сыход зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ініцыятыва «Белыя Халаты»: У Беларусі масавыя затрыманьні псыхатэрапэўтаў і псыхіятраў