Сотні тысяч тон кавы і какавы, якія захоўваюцца на складах краін Эўразьвязу, могуць зьнішчыць праз уступленьне ў сілу закону аб высяканьні лясоў, які прынялі ў чэрвені, піша Financial Times.
Закон прадугледжвае забарону на рэалізацыю прадукцыі, для вытворчасьці якой даводзілася высякаць трапічныя лясы або эксплюатаваць дзіцячую працоўную сілу. Уступіць у сілу закон у наступным годзе.
Гэта значыць, што значная частка кавы, какавы, пальмавага алею і каўчуку, вырабленых і пастаўленых у ЭЗ, будзе зьнішчана.
Цяпер на эўрапейскіх складах захоўваецца больш за 200 тысяч тонаў какавы і 150 тысяч тонаў кавы. Паводле зьвестак Financial Times, ня ўсе гэтыя тавары пасьпеюць прайсьці мытнае афармленьне і затрымаюцца на мытных складах на год-паўтара, што лічыцца нармальнай практыкай.
Наступствамі новага закону можа стаць дэфіцыт кавы і шакаляду ва ўсім Эўразьвязе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дамашнія булачкі, арэшкі са згушчанкай, смачнае пітво. Беларус адкрыў кавярню ў Варшаве і расказвае палякам пра сваю радзімуМіжкантынэнтальная біржа (ICE), адна з асноўных пляцовак для гандлю ф’ючарсамі (стандартызаваны тэрміновы кантракт паміж двума бакамі, адзін зь якіх абавязуецца прадаць базісны актыў, а іншы абавязуецца яго аплаціць) на каву і какаву, і Міжнародны гандлёвы цэнтар ужо папярэдзілі пакупнікоў, што кава і какава, якія захоўваюцца ў Эўразьвязе падчас пераходнага пэрыяду, які працягнецца да сьнежня 2024 году, могуць прызнаць не адпаведнымі патрабаваньням.
Вядома, што больш за 70% какавы ў сьвеце вырабляюць Кот-д’Івуар і Гана, дзе высякаюць трапічныя лясы і выкарыстоўваюць дзіцячую працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 16 год у сьвеце было зьнішчана 43 мільёны гектараў трапічных лясоўАсноўныя вытворцы кавы — Бразылія, Інданэзія, Віетнам і Калюмбія — вядомыя высяканьнем трапічных лясоў і таксама выкарыстоўваюць працу дзяцей. Напрыклад, у Гане 5-гадовыя дзеці зьбіраюць какава-бабы для кампаніі Mars, якая вырабляе M&M’s і Snickers.
Цяпер у рамках барацьбы за кліматычны дабрабыт, якую вядзе Эўразьвяз, імпартэры мусяць прадастаўляць зьвесткі аб геалякацыі сваіх тавараў. Калі высьветліцца, што ў раёнах здабычы высякаюць трапічныя лясы, такую прадукцыю ня прымуць на эўрапейскі рынак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Какава і шакаляд: лек і стымулятар мозгу