«Дзякуючы штучнаму інтэлекту Midjourney мы распрацавалі алімпійскую калекцыю для «нэўтральных алімпійцаў» з Расеі і Беларусі. Мы згодныя з тым, каб яны ўдзельнічалі ў гульнях, калі яны апрануць нешта падобнае», – піша чэскае выданьне Reflex.
Выданьне пратэстуе супраць рашэньня МАК дазволіць удзел у Алімпіядзе, няхай і пад нэўтральным сьцягам, спартоўцаў з Беларусі і Расеі.
«У той час як расейскія вайскоўцы на чале з ваенным злачынцам Уладзімірам Пуціным па-ранейшаму забіваюць мірных жыхароў ва Ўкраіне, выкрадаюць украінскіх жанчын, гвалцяць і катуюць усіх, хто можа трапіць у іх рукі, Міжнародны алімпійскі камітэт палічыў, што гэта можа быць выдатнай ідэяй – калі расейскія і беларускія спартоўцы паедуць на Алімпіяду ў Парыж пад нэўтральным сьцягам», – піша Reflex.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі алімпійскі камітэт будзе змагацца, каб беларускія спартоўцы ўсё ж ня ўдзельнічалі ў Алімпіядзе