Беларускі паралімпіец Аляксей Талай, супраць якога Ўкраіна ўвяла санкцыі за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей, паведаміў, што стаў ганаровым сябрам арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК).
Першага сьнежня Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі за невыкананьне патрабаваньня аб звальненьні Дзьмітрыя Шаўцова з пасады генэральнага сакратара, які таксама ўдзельнічаў у незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяброўства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай фэдэрацыі прыпынілі«Гэты год стаў асабліва плённым у супольнай абароне правоў дзяцей з Украіны і з Данбасу нашым фондам і БЧК», — паведаміў Аляксей Талай на сваёй старонцы ў Instagram.
Ён заявіў, што будзе і далей працаваць у гэтым кірунку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад Барысавам пачынаецца будоўля дзіцячага цэнтру ТалаяФонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» дабіваецца выдачы ордэра на арышт асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконным вывазе дзяцей.
Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
Сёлета ў сакавіку МУС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна праз падазрэньне ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўвяла санкцыі ў дачыненьні да беларускага праўладнага актывіста Аляксея Талая