У Нямеччыне вызначыліся, як будуць выдаваць пашпарты іншаземца беларусам

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі жынчынамі ў Бэрліне, Нямеччына. Архіўнае фота

Для беларусаў, якія сутыкнуліся зь перасьледам на радзіме, могуць зьняць патрабаваньне замены беларускага пашпарта, паведамляе DW з спасылкай на МУС Нямеччыны.

МУС Нямеччыны вывучыла сытуацыю з пашпартамі беларускіх грамадзян і зрабіла выснову, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаваньне замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага перасьледу ў Беларусі, адказала прэс-служба міністэрства на пытаньне DW.

МУС папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасьць выдачы нямецкага праязнога дакумэнта беларусам.

Каб атрымаць такі дакумэнт, грамадзяне Беларусі мусяць зьвярнуцца з заявай у мясцовыя органы. Неабходна будзе падрабязна выкласьці прычыны, зь якіх небясьпечна вяртацца ў Беларусь, і, магчыма, падаць доказы.

  • Зь верасьня 2023 году грамадзяне Беларусі ня могуць абмяняць або прадоўжыць свае пашпарты ў амбасадах і консульствах за мяжой, для гэтага трэба асабіста прыехаць у Беларусь. Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што гэтае патрабаваньне накіраванае на перасьлед грамадзянаў краіны, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі і былі вымушаныя зьехаць зь Беларусі пад пагрозай крымінальнай справы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня хочам апынуцца ў турме». Беларусы Чарнагорыі просяць урад «палегчыць» ім далейшае легальнае знаходжаньне ў краіне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС Нямеччыны зрабіў заяву аб праве беларусаў на праязны дакумэнт іншаземца