Судзьдзя Максім Трусевіч прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 370 («Зьдзек зь дзяржаўных сымбаляў») Крымінальнага кодэксу Беларусі, паведамляе «Вясна».
Вядома таксама, што 14 лістапада 2023 году ў Менскім гарадзкім судзе адбылася апэляцыя ў справе, таму, пэўна, прысуд ужо набыў моц, адзначаюць праваабаронцы.
Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, Аляксандар Сьмірноў быў нецьвярозы, калі ноччу 19 чэрвеня 2023 году прадэманстраваў сваё стаўленьне да дзяржаўнага сьцяга Беларусі. Ён нібыта сарваў ці зьняў чаатыры сьцягі — на сьцяне адной з крамаў, на доме паблізу мэтро ў Менску, з фасаду будынка аддзяленьня РУП «Белпошта» і яшчэ адзін сьцяг ля прыпынку грамадзкага транспарту. Адзін зь іх ён падпаліў, другі проста кінуў на зямлю, яшчэ два пакінуў там, дзе зьняў. У гэтую ж ноч Аляксандар нібыта падпаліў плястыкавы кантэйнэр для сьмецьця.
Сьмірноў падчас суду не прызнаў сваёй віны. Ён расказаў, што зрываў сьцягі, калі быў нецьвярозы, бо хацеў пакінуць сабе памяць пра знаходжаньне ў Беларусі і павесіць іх дома. Сказаў, што намеру зьдзекавацца зь дзяржаўных сымбаляў ня меў, адзін са сьцягоў і сьметніцу падпаліў выпадкова, а на месцы аднаго са здарэньняў наагул адсутнічаў. Мужчына адзначыў, што наконт гэтага эпізоду ён даў папярэднія сьведчаньні пад фізычным і эмацыйным ціскам з боку міліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпальваюць, ірвуць, мяняюць на ўкраінскі. Расказваем, што беларусы робяць з чырвона-зялёным сьцягам і як іх за гэта караюцьТакім чынам, паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу Аляксандра асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі, паводле арт. 370 Крымінальнага кодэксу — на 1,5 года пазбаўленьня волі. Канчатковае пакараньне ў выглядзе 3 гадоў калёніі агульнага рэжыму вынесьлі шляхам частковага складаньня прызначаных пакараньняў. Таксама Сьмірноў мусіць выплаціць працэсуальныя выдаткі на карысьць дзяржавы ў памеры 938,97 рубля.
Вядома, што Аляксандар мае судзімасьць: у красавіку 2023 году яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 205 («Крадзеж»), ч. 1 арт. 339 («Хуліганства») на тры месяцы арышту. Ён быў вызвалены пасьля таго, як адбыў пакараньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 сьнежня: прайшлі ператрусы ў незалежных журналістаў Зьмітра Лупача і Барыса Вырвіча