Затрыманьні на мяжы
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што днямі сілавікоў зацікавіла частка пасажыраў рэйсавага аўтобуса, які ехаў з краіны ЭЗ у Беларусь.
Некаторых пасажыраў — папярэдне, украінцаў — дапыталі і ўпусьцілі ў краіну, а як мінімум двух беларусаў пасьля допыту зьнялі з аўтобуса. Іх далейшы лёс невядомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 4 сьнежня: Жыхара Баранавічаў публічна судзілі ў каледжы за«абразу» Лукашэнкі, пастара Трубчыка аштрафавалі ў ГорадніСуд за ўдзел у пратэстах
Менскага мэнэджара-эканаміста асудзілі на два гады калёніі за ўдзел у акцыі пратэсту і нібыта за наркотыкі, піша «Вясна».
Суд Фрунзэнскага раёну Менску асудзіў 35-гадовага мэнэджара-эканаміста Юрыя Дабрахотава на 2 гады калёніі за актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаных з непадпарадкаваньнем супрацоўнікам міліцыі (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за выраб, набыцьцё і захоўваньне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). «Наркатычны» артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў і зьявіўся толькі падчас судовага пасяджэньня.
Справу, у якой шмат нестыковак, разглядала судзьдзя Юлія Крэпская.
Вядома, што пра затрыманьні Юрыя білі супрацоўнікі міліцыі — яны казалі яму нешта, але ад праблем са слыхам і шоку мужчына сэнсу слоў не разумеў.
У Глыбоцкім раёне грамадзянку Расеі за лайкі ў «Одноклассниках»
На старонцы 61-гадовай грамадзянки РФ Алены Крыўко нібыта знайшлі бел-чырвона-белы сьцяг і некалькі лайкаў у «экстрэмісцкіх» суполках.
За «пікетаваньне ў Інтэрнэце» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзьдзя Аляксандар Алексяенка прысудзіў ёй 8 дзён адміністрацыйнага арышту.
Паводле зьвестак тэлеграм-канала «Віцебск, я гуляю», Алена Крыўко паходзіць з Прыморскага краю, але даўно жыве ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 сьнежня: 5 гадоў калёніі за данат палку Каліноўскага, год калёніі — за абразу ЛукашэнкіБылых палітвязьняў арыштавалі ў Менску на 5 сутак
Інфармацыя пра арышт Анастасіі Малашук і Аляксея Кедыша зьявілася на Instagram-старонцы брэнда Piu ceramics.
«Мы з мужам зараз зьяжджаем на 5 сутак арышту на Акрэсьціна (такое рашэньне інспэкцыі). У сувязі з гэтым вымушаная адмена заняткаў і наведваньняў майстэрні. Вернемся да працы ў панядзелак 11 сьнежня».
Раней керамістку і заснавальніцу брэнда Piu ceramics Анастасію Малашук і яе мужа Аляксея Кедыша абвінавацілі паводле арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», піша «Вясна».
Прызналі «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал ««Беларуская Рада культуры»
Па рашэньні суда Баранавіцкага раёна і Баранавічаў ад 4 сьнежня тэлеграм-канал «Беларуская Рада культуры» прызнаны «экстрэмісцкім». Пра гэта стала вядома з абноўленага пераліку «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі.