Пяць гадоў калёніі за грашовы перавод «Палку імя Кастуся Каліноўскага»
Менскі абласны суд 1 сьнежня вынес прысуд Аляксандру Ганчарову, якога абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу Беларусі (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу), паведамляе «Вясна».
Судовы працэс, які пачаўся 28 лістапада, вяла судзьдзя Алена Місьнік, але яго падрабязнасьці пакуль не вядомыя.
Паводле матэрыялаў абвінавачваньня, Аляксандар Ганчароў праз банкаўскі перавод перавёў грашовыя сродкі на фінансаваньне дзейнасьці «Палка імя Кастуся Каліноўскага».
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, на падставе ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу Беларусі (у рэдакцыі ад 20 красавіка 2016 году) Ганчарову прызначылі пакараньне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 сьнежня: затрымалі рэжысэра Віцебскай ТРК і дзьвюх жанчын за ўдзел у пратэстахЗа абразу Лукашэнкі ў Баранавічах асудзілі мясцовага жыхара
Як даведаліся праваабаронцы «Вясны», суд Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы 28 лістапада ў выязным пасяджэньні асудзіў 48-гадовага Валерыя Тацына па артыкуле за абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Кміта, дзяржаўны абвінаваўца — Сьвятлана Пасемка.
«Берасьцейская вясна» паведамляе, што абласное тэлебачаньне апублікавала ролік, зь якога вынікае, што Тацына абвінавацілі ў напісаньні некалькіх інтэрнэт-камэнтароў пра Лукашэнку, якія экспэртыза палічыла «публічнай абразай».
У выніку Валерыю Тацыну прысудзілі 1 год калёніі агульнага рэжыму і на вачах навучэнцаў каледжа, дзе, верагодна, ён працаваў, надзелі кайданкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 лістапада: затрымалі бацьку наваполацкага актывіста і маці дарадцы ЦіханоўскайЗноў затрымалі палітвязьня Ўладзімера Казеку
Уладальніка гаспадаркі зь вёскі Людвінава Драгічынскага раёна Ўладзімера Казеку зноў затрымалі 28 кастрычніка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле папярэдняй інфармацыі, дома ў яго правялі ператрус, таксама вынялі аргтэхніку. Пасьля праверкі тэлефона яго затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі) за старыя падпіскі.
28 кастрычніка Ўладзімера Казеку затрымалі па арт. 19.11 ч. 2 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) — праз старыя падпіскі. 30 кастрычніка ў судзе Іванаўскага раёну Ўладзімера Казеку арыштавалі на 15 сутак. Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Стасевіч.
9 траўня 2023 году Ўладзімера Казеку на памежным пераходзе Тэрэспаль-Берасьце, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Тады яго тройчы запар судзілі па ч.2 арт. 19.11 КаАП. У чэрвені ён выйшаў на волю пасьля 43 сутак арышту. Пасьля трэцяга суда Ўладзімер абвясьціў галадоўку і трымаў яе, пакуль ня выйшаў на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 лістапада: Праваабаронцу з Баранавічаў пакінулі за кратамі