Адзін з плякатаў быў прысвечаны зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і палітвязьням, якія загінулі ў турмах.
Дэпутаты прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кішынёве, інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пікет зладзілі ўдзельнікі парлямэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сваімі плякатамі на румынскай, ангельскай і расейскай мовах дэпутаты нагадалі пра палітычных вязьняў у краіне.
Адно з пасланьняў яны прысьвяцілі праваабаронцу і ляўрэату Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, яшчэ адзін плякат — памерлым у турмах грамадзкаму дзеячу Вітольду Ашурку і мастаку Алесю Пушкіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BySol за тыдзень сабраў звыш 20 тысяч эўра на калядныя падарункі дзецям палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомыя палітвязьні ўжо 8 месяцаў знаходзяцца ў ПКТ. Былыя вязьні раяць, што можна рабіць іх сваякам