У Берасьцейскім унівэрсытэце імя Пушкіна супрацоўнікі правялі масавае затрыманьне.
У Берасьці затрымалі 15 навучэнцаў мясцовых навучальных установаў, у тым ліку дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна, піша «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што затрыманыя ў сацыяльных сетках і чатах нібыта распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы і парнаграфію.
Паведамляецца, што чацьвярых затрыманых зьмясьцілі ў ІЧУ, астатнія «пакуль яшчэ на волі».
Раней беларускія сілавікі і крыніцы, зьвязаныя зь імі, часта давалі непраўдзівую інфармацыю аб прычынах затрыманьняў, калі ішлося пра палітычныя справы.
Як паведамляў «Белсат», 30 лістапада ў Берасьці затрымалі каля 15 чалавек, імаверна, за падтрымку Ўкраіны. У інтэрнаце ўнівэрсытэту сілавікі правялі ператрусы.