Ва Ўнутраных войсках МУС створана новае спэцыяльнае падразьдзяленьне. Яно зьявілася на базе часткі 3310 у Аколіцы, што пад Менскам.
«Сёньня на базе вайсковай часткі 3310 створаны атрад спэцыяльнага прызначэньня „Тарнада“. На этапе станаўленьня з байцамі праходзіць баявое зладжваньне пад кіраўніцтвам інструктараў з рэальным баявым досьведам», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Ўнутраных войскаў МУС Беларусі.
Стварэньне «Тарнада» анансаваў месяц таму намесьнік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Гэта ўжо дзявятае падразьдзяленьне спэцназу ва ўнутраных войсках, створанае сёлета. Раней зьявіліся «Рысь» і «Беркут» у Менску, «Шторм» у Берасьці, «Тайфун» у Горадні, «Буран» у Гомлі, «Цыклён» у Астраўцы, а таксама «Сьмерч» і «Гонар» зь ліку добраахвотнікаў і вэтэранаў.
Мікалай Карпянкоў раней казаў, што 2023 год ва ўнутраных войсках абвешчаны годам «утварэньня новых падразьдзелаў спэцыяльнага прызначэньня».
1 сьнежня у адной з частак спэцназу ў Менску праходзіць пасяджэнне калегіі МУС з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Натальлі Качанавай і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Абмякоўваюць падрыхтоўку да правядзення выбарчай кампаніі 2024 года, а таксама дзейнасць апэратыўна-дзяжурных службаў.