У Беларусі ў канцы лістапада – пачатку сьнежня сілавікі павялічылі свой ціск на грамадзян.
Затрыманьне рэжысэра ў Віцебску
Сілавікі затрымалі галоўнага рэжысэра Віцебскай тэлерадыёкампаніі Сяргея Арлова. Як паведамляе «Вясна» са спасылкай на тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!», сілавікі прыйшлі 30 лістапада ў будынак тэлерадыёкампаніі.
Яны правялі ператрусы ў працоўным кабінэце Арлова, а таксама ў яго дома.
Што ставіцца Арлову ў віну, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 лістапада: затрымалі бацьку наваполацкага актывіста і маці дарадцы ЦіханоўскайГУБАЗіК затрымаў дзьвюх жанчын
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Берасьця і ўраджэнка Менска ўдзельнічалі ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 лістапада: затрымалі бацьку наваполацкага актывіста і маці дарадцы Ціханоўскай