МЗС Польшчы заявіла, што трэба, каб памяняць палітыку польскай дзяржавы ў адносінах да Беларусі

Сьцяг Польшчы. Архіўнае фота

Арышт маёмасьці актывістаў апазыцыі на эміграцыі і завядзеньне супраць іх крымінальных справаў — шлях да далейшай ізаляцыі і дэлегітымізацыі ўладаў у Менску, заявіла МЗС Польшчы.

МЗС Польшчы апублікавала заяву ў сувязі з масавымі ператрусамі ў лідэраў палітычнай апазыцыі, арыштамі маёмасьці і завядзеньнем новых крымінальных справаў.

«Апошняя хваля масавых ператрусаў, канфіскацыі маёмасьці, допытаў і затрыманьняў відавочна скіраваная супраць эмігранцкіх палітычных элітаў і створаных імі інстытутаў. Супрацьпраўныя дзеяньні рэжыму ў дачыненьні да апазыцыйных палітыкаў, а таксама да іхнага атачэньня пацьвярджаюць яго бязьлітасны і жорсткі характар...

Узмацняючы палітыку канфрантацыі ў дачыненьні да ўласнага грамадзтва, рэжым дэманструе страх і бездапаможнасьць перад абліччам нязгоды беларусаў з дыктатурай і выяўленай імі воляй да дэмакратычных зьменаў. Нагнятаньне атмасфэры страху — гэта шлях да далейшай ізаляцыі і дэлегітымізацыі ўладаў і Менску, і, адпаведна, далейшага сур’ёзнага паслабленьня сувэрэнітэту беларускай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.


МЗС Польшчы заяўляе, што толькі вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных, спыненьне рэпрэсій могуць памяняць палітыку польскай дзяржавы ў адносінах да Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу адрэагаваў на ператрусы ў «справе Каардынацыйнай рады», якія прайшлі ў Беларусі

28 лістапада прайшлі масавыя ператрусы ў людзей, зьвязаных з Каардынацыйнай радай. Вядома пра вобшукі ў Паўла Латушкі, Юрыя Губарэвіча, Сяргея Чалага, супрацоўнікаў «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня». Сілавікі ў сваіх тэлеграм-каналах адкрыта зьвязалі ператрусы з маючымі адбыцца выбарамі ў Каардынацыйную раду.

Сьледчы камітэт сьцьвярджае, што адзін зь сяброў Кардынацыйнай рады нібыта вярнуўся ў Беларусь і перадаў сілавікам сьпіс з больш як ста асоб, раней невядомых сілавікам. Фігуранты сьпісу прызнаныя падазраванымі паводле артыкулаў аб змове і ўваходжаньні ў экстрэмісцкае фармаваньне. У далейшым плянуецца запусьціць працэдуру так званага спэцыяльнага вядзеньня, якае прадуглеждвае завочныя суды і канфікацыю маёмасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У «справе Каардынацыйнай рады» звыш 100 падазраваных. У іх хочуць сканфіскаваць маёмасьць у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 лістапада: затрымалі бацьку наваполацкага актывіста і маці дарадцы Ціханоўскай