Агне Білатайце адзначыла, што Літва асуджае выкарыстаньне міжнародна-прававых інструмэнтаў для палітычна матываваных перасьледаў і просіць падтрымкі ў гэтым пытаньні.
«Інтэрпол павінен зрабіць усё, каб не дапусьціць, каб недэмакратычныя дзяржавы, такія як Расея ці Беларусь, выкарыстоўвалі сяброўства для дасягненьня сваіх палітычных мэтаў. Міжнародная супольнасьць ня можа мірыцца са злоўжываньнем каналам Інтэрполу, перасьледам грамадзян як сваёй краіны, так і іншых краін у палітычных мэтах», — заявіла Білатайце, яе цытуе прэс-служба МУС Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лік затрыманых ідзе на дзясяткі». Як беларусаў затрымліваюць за мяжой на запыт беларускіх уладаў і што рабіць у такім выпадкуБеларусь ня можа падаць на чалавека ў вышук па лініі Інтэрполу па цалкам «пратэставых» артыкулах, але вядомы шэраг выпадкаў, калі беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і зьехалі за мяжу, пасьля абвяшчалі ў вышук паводле іншых артыкулаў — напрыклад, у сувязі зь нявыплатай падаткаў, хуліганствам, нясплатай алімэнтаў і інш.
Паводле праваабаронцы «Вясны» Алеся Буракова, лік беларусаў, затрыманых у розных краінах на запыт беларускіх уладаў, можа ісьці на дзясяткі, але пра некаторыя выпадкі журналісты і праваабаронцы могуць проста ня ведаць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуса, выдачы якога дамагаюцца ўлады, выдалілі з базы Інтэрполу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Нэапалі затрымалі беларуса, якога шукаюць беларускія ўлады. Справай займаецца Інтэрпол ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Баўгарыі адмовіўся выдаць уладам Беларусі ўкраінскага добраахвотніка, экстрадыцыі якога яны дамагаліся праз Інтэрпол ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая краіна можа цалкам законна выдаць беларусаў». Юрыст раіць, куды небясьпечна ехаць і якіх краінаў лепш пазьбягаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жывяце за мяжой? Ня раю паведамляць беларускім уладам пра свае дазволы на жыхарства, — Алесь Міхалевіч