На старонках афіцыйнай газэты «Беларусь сегодня» ён заявіў, што, хоць афіцыйныя зьвесткі аб працы турыстычнай індустрыі прыходзяць са значным спазьненьнем, на ягоную ацэнку, турыстычны паток з Расеі, адкуль цяпер на Беларусь пераважна і едуць турысты, зьменшыўся на 10-12%.
Акрамя санаторыяў, «мала ў каго з аб’ектаў разьмяшчэньня сярэдняя нагрузка перавышала 75%», сказаў ён. «Аднак мы разумеем, што ў вялікай колькасьці нагрузка не перавышае 50%, а ў некага і ніжэйшая за 45%. Пры гэтым у Расеі коштам захадаў дзяржаўнай падтрымкі расьце нумарны фонд, адкрыліся новыя выязныя кірункі, напрыклад Тайлянд, які паглынуў 2 мільёны турыстаў», — растлумачыў Гулы.
Паводле ягоных ацэнак, расейскіх турыстаў беларускія аб’екты разьмяшчэньня прынялі меней, але патрацілі яны ў Беларусі болей, так што даходы ад разьмяшчэньня расейскіх турыстаў, імаверна, вырасьлі.
Гулы просіць урад памяняць крытэры ацэнкі працы турыстычнай галіны з колькасных на якасныя, бо колькасьць турыстаў упадзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сёлета Беларусь наведалі ўжо больш за 4 мільёны расейскіх турыстаў- З пачатку 2023 году да пачатку лістапада Беларусь наведалі ўжо больш за 4 мільёны турыстаў з Расеі, паводле намесьніка кіраўніка Міністэрства спорту і турызму Беларусі Алега Андрэйчыка.
- Колькасьць расейскіх турыстаў, якія з студзеня па травень 2023 году наведалі Беларусь, у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась вырасла на 173%, паведамляла дырэктарка дэпартамэнту турызму Міністэрства спорту і турызму Беларусі Ірына Варановіч. Паводле яе, у Беларусь прыяжджаюць ня толькі з буйных гарадоў.
- У 2022 годзе з агульнай колькасьці турыстаў, якія наведалі Беларусь, расейцы склалі 96%, паведамляў Алег Андрэйчык.
- У 2022 годзе ў беларускіх гатэлях зарэгістравалі 540 тысяч расейцаў, у 2021 годзе — 200 тысяч.
- 19 верасьня 2022 году суседзі Беларусі Літва, Латвія, Эстонія і Польшча закрылі межы для расейскіх турыстаў. Шэраг краінаў Эўразьвязу перасталі выдаваць расейцам турыстычныя візы.
- Агулам краіны ЭЗ не дамовіліся аб поўнай забароне выдачы візаў расейскім турыстам, але пагадзіліся, што гэтае пытаньне можа вырашацца «на нацыянальным узроўні».